Аўтамабіль "Аўдзі" з двума жанчынамі і 5-гадовым дзіцёнкам з'ехаў з дарогі і сутыкнуўся з дрэвам. Здарэнне адбылося а 12-й гадзіны ў панядзелак, 5 верасня, у Шчучынскім раёне каля вёскі Дэмбрава.
Як інфармуе прэс-служба УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, на гравійным участку дарогі 25-гадовая кіроўца не саўладала з кіраваннем, з-за чаго легкавік апынуўся ў кювеце, дзе сутыкнуўся з дрэвам.
Пацярпела толькі 42-гадовая жанчына-пасажырка. Яна знаходзілася на заднім сядзенні і не была прышпіленая рамянём бяспекі, атрымала траўму шыі і была шпіталізаваная. Дзіця, як і кіроўца, цудам не пацярпела.
Фота: gaigrodno.by Аўтамабіль "Аўдзі" з двума жанчынамі і 5-гадовым дзіцёнкам з'ехаў з дарогі і сутыкнуўся з дрэвам. Здарэнне адбылося а 12-й гадзіны ў панядзелак, 5...