7 жніўня пачнецца суд над раварыстам, які збіў бітай мінака на роварнай дарожцы
06.09.2016 18:42
—
Разное
|
![]() 7 верасня а 11-й гадзіне суд Фрунзенскага раёна Мінска пачне разгляд крымінальнай справы мінчука Г. па абвінавачанні ў хуліганстве. 30-гадовы мінчук трапіў у поле зроку праваахоўнікаў за тое, што збіў падлетка бейсбольнай бітай. Здарэнне адбылося 19 чэрвеня. Раварысту не спадабалася, што юнак ішоў па роварнай дарожцы і не саступіў. Пры сутыкненні з хлопцам раварыст паваліўся на асфальт. Падняўшыся, ён стукнуў юнака бітай. Пацярпелы 17-гадовы Васіль Дземідовіч трапіў у лякарню з чэрапна-мазгавой траўмай. Нападніка апазналі па фотаздымку ў інтэрнэце жыхары сталіцы і паведамілі ў міліцыю. Пасля затрымання ён распавёў, што біту ён распілаваў і выкінуў. Да суда мужчына знаходзіцца пад вартай.
|
|