За паўгадзіны магілёвец сем раз абакраў краму
07.09.2016 21:56
—
Разное
|
Фота: azh.kz Сем крадзяжоў за паўгадзіны зрабіў спрытны магілёвец. Як паведамляе Да міліцыянтаў звярнулася адміністрацыя магілёўскага філіяла фірмы "БелМаркет Компані". Яны паведамілі, што ў крамы па вуліцы Крывуліна адбыўся крадзеж тавару. Як выявілі міліцыянты, у гэты дзень у краму некалькі разоў заходзіў і выходзіў адзін і той самы мужчына. Кожны раз ён выносіў віна-гарэлачную прадукцыю, якая стаяла на прылаўках. За паўгадзіны магілёвец наведаў краму сем разоў і кожны раз выходзіў са здабычай. Яму ўдалося вынесці з крамы некалькі бутэлек гарэлкі, каньяку і віскі. Агульная сума скрадзенага ацэненая ў 224 рублі 35 капеек. Работнікі крамы затрымалі злодзея каля свайго будынку і выклікалі міліцыю. Затрыманым апынуўся непрацуючы 24-гадовы мужчына. Ён ужо быў раней судзімы за рабаванне, хуліганства і махлярства. Цяпер ён знаходзіцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі Ленінскага РАУС Магілёва. Следчы камітэт пачаў на магілёўца крымінальную справу за крадзеж, учынены паўторна. Яму пагражае да чатырох гадоў абмежавання волі або такі ж тэрмін пазбаўлення волі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: azh.kz Сем крадзяжоў за паўгадзіны зрабіў спрытны магілёвец. Як паведамляе сайт УУС Магілёўскага аблвыканкама, здарэнне адбылося 29 жніўня. Да міліцыянтаў...
|
|