У Мінску жанчына-кіроўца пашкодзіла на паркоўцы 5 аўтамабіляў (фота)
08.09.2016 11:24
—
Разное
|
![]() Фота: odas.by У Мінску 55-гадовая жанчына-кіроўца пашкодзіла на паркоўцы 5 аўтамабіляў. Замест таго, каб спыніцца, яна націснула на педаль газу. Як паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе Цэнтральнага РУУС Анастасія Радзько, здарэнне адбылося ўдзень у сераду на паркоўцы па вуліцы Ржавецкай. Жанчына выязджала з яе на Mazda CX-5. Спачатку яна зачапіла таксоўку, яна спынілася, каб прапусціць яе аўтамабіль. Пасля былі пашкоджаныя яшчэ некалькі легкавікоў (два Volvo, BMW 5-Series, Kia Sportage). Ніхто з людзей не пацярпеў. Адзначаецца, што кіроўца мае невялікі вадзіцельскі стаж — менш за паўгода. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: odas.by У Мінску 55-гадовая жанчына-кіроўца пашкодзіла на паркоўцы 5 аўтамабіляў. Замест таго, каб спыніцца, яна націснула на педаль газу. Як паведаміла БЕЛТА...
|
|