Затрымалі яшчэ аднаго кантрабандыста, які вёз у Беларусь тону сала (фота). 21.by

Затрымалі яшчэ аднаго кантрабандыста, які вёз у Беларусь тону сала (фота)

09.09.2016 17:52 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: dpsu.gov.ua

Затрымалі яшчэ аднаго кантрабандыста, які вёз у Беларусь тону сала. Здарэнне адбылося на Валыні. Нелегальны груз перахапілі ўкраінскія памежнікі з Луцкага памежатрада.

Як інфармуе Дзяржаўная памежная служба Украіны, яны мелі інфармацыю пра адзін з маршрутаў кантрабандыстаў, былі ўзмоцненыя нарады. Памежнікі спынілі аўтамабіль "Аўдзі" ў 30 метрах ад мяжы з Беларуссю — кіроўца спрабаваў уцячы. У легкавіку знайшлі 24 мяхі сала.

Як паведамляла Еўрарадыё, у пачатку верасня ўкраінскія памежнікі затрымалі іншага кантрабандыста, які спрабаваў перавезці на возе таксама тону сала.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: dpsu.gov.ua Затрымалі яшчэ аднаго кантрабандыста, які вёз у Беларусь тону сала. Здарэнне адбылося на Валыні. Нелегальны груз перахапілі ўкраінскія памежнікі з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика