У Віцебску п'яны кіроўца на легкавіку пратараніў прыпынак (фота). 21.by

У Віцебску п'яны кіроўца на легкавіку пратараніў прыпынак (фота)

11.09.2016 18:20 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: vk.com/typical_vitebsk

У Віцебску п'яны кіроўца на аўтамабілі "ВАЗ" пратараніў прыпынак грамадскага транспарту. Як паведаміў БЕЛТА начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама Андрэй Семяніхін, здарэнне адбылося 11 верасня каля 14-й гадзіны на вуліцы 39-й Арміі. Кіраваў аўтамабілем 53-гадовы мужчына. На шчасце, на прыпынку не было людзей, таму ніхто не пацярпеў.

Кіроўцу затрымалі. Ён прайшоў медасведчанне, якое пацвердзіла, што мужчына быў у стане алкагольнага ап'янення. Высветлілася, што затрыманы нідзе не працуе. Праводзіцца разбіральніцтва.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: vk.com/typical_vitebsk У Віцебску п'яны кіроўца на аўтамабілі "ВАЗ" пратараніў прыпынак грамадскага транспарту. Як паведаміў БЕЛТА начальнік аддзялення інфармацыі і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика