У Бабруйску загінула 8-гадовая школьніца — на яе ўпала шафа. 21.by

У Бабруйску загінула 8-гадовая школьніца — на яе ўпала шафа

13.09.2016 08:56 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: bobruisk.ru

У Бабруйску загінула 8-гадовая школьніца — на яе ўпала шафа. Трагічнае здарэнне адбылося 11 верасня, калі дзяўчынка была дома са сваёй старэйшай сястрой (маці пайшла ў краму). Шафа звалілася на дзіця, калі яно палезла на антрэсоль за нейкімі рэчамі. Медыкі канстатавалі, што школьніца памерла ад кровазліцця ў галаўны мозг, інфармуе "Вечерний Бобруйск".

Па словах маці дзяўчынкі, у раннім дзяцінстве ў дачкі была выяўленая кіста галаўнога мозгу. Таму да малодшага дзіцяці (у сям'і чацвёра дзяцей) ставіліся з асаблівай увагай, бераглі ад траўмаў, у тым ліку і ў дзіцячым садку. Сёлета дзяўчынка пайшла ў другі клас адной з школаў горада.

Следчы камітэт праводзіць праверку па факце смерці дзіцяці, прызначаныя экспертызы, паведаміла афіцыйная прадстаўніца УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: bobruisk.ru У Бабруйску загінула 8-гадовая школьніца — на яе ўпала шафа. Трагічнае здарэнне адбылося 11 верасня, калі дзяўчынка была дома са сваёй старэйшай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика