Ля Пружанаў не пазначаны флікерамі пешаход загінуў ад двайнога наезду аўто. 21.by

Ля Пружанаў не пазначаны флікерамі пешаход загінуў ад двайнога наезду аўто

18.09.2016 15:28 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ДАІ

У Пружанскім раёне на дарозе ля аграгарадка Лінова загінуў пешаход — яго двойчы збіла аўтамабілямі. Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной ДАІ, 33-гадовы месцовы жыхар позна ўвечары 16 верасня стаяў на паласе руху з дарожным роварам, калі на яго наехаў “Форд Транзіт”.

Ад удару мужчыну адкінула на сустрэчную паласу, дзе на яго таксама наехаў “Форд Мандэа”. У вынку гэтага здарэння пешаход загінуў на месцы.

У ДАІ адзначаюць, што кіроўцы былі цвярозыя, а загінулы не быў пазначаны флікерамі. Аварыя ж адбылася каля паловы на дзясятую вечара.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ У Пружанскім раёне на дарозе ля аграгарадка Лінова загінуў пешаход — яго двойчы збіла аўтамабілямі. Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной ДАІ,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика