16-гадовы жыхар Століна абакраў у інтэрнэце болей за сто чалавек. 21.by

16-гадовы жыхар Століна абакраў у інтэрнэце болей за сто чалавек

21.09.2016 07:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Болей за сто чалавек пацярпела ад дзеянняў 16-гадовага жыхара Століна, які скраў грошы ў карыстальнікаў сацыяльных сетак. Як паведаміла ў эфіры “Альфа Радыё” афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова, на падлетка завялі крымінальную справу адразу паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу — ч.2 арт.349 (несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі) і ч.2 арт.212 (раскраданне шляхам выкарыстання кампутарнай тэхнікі).

Паводле Ганчаровай, гэта вельмі буйная справа і яе матэрыялы працягваюць расці штодня. Следчыя праглядаюць сайты і старонкі, якія ўзламаў юны хакер. Сума шкоды, нанесенай карыстальнікам сацсетак, ацэньваецца ў 15 тысяч рублёў новымі. Пры гэтым большасці пацярпелых грошы вярнулі іх банкі — па прынцыпе нулявой адказнасці.

16-гадовы юнак разгарнуў сваю дзейнасць у інтэрнэце з верасня 2015 года па студзень 2016. Ён узламваў у сетцы Вконтакте асабістыя старонкі карыстальнікаў і мяняў паролі да іх. Затым ён пачынаў пісаць сябрам гаспадара профіля і прасіў даць яму рэквізіты іх банкаўскіх картак — маўляў, ён не мог скарыстацца сваёй карткай, бо заблакаваная або ў яе скончыўся тэрмін дзеяння.

Некаторыя адгукаліся на просьбу, а махляр выводзіў грошы з карткі на падкантрольныя яму рахункі або рабіў пакупкі ў інтэрнэце, перадае БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Болей за сто чалавек пацярпела ад дзеянняў 16-гадовага жыхара Століна, які скраў грошы ў карыстальнікаў сацыяльных сетак. Як паведаміла ў эфіры “Альфа Радыё”...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика