У Мінскім раёне легкавік знес мачту ЛЭП і ўрэзаўся ў дрэва (фота). 21.by

У Мінскім раёне легкавік знес мачту ЛЭП і ўрэзаўся ў дрэва (фота)

21.09.2016 19:48 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ДАІ Мінскага райвыканкама

У пасёлку Самахвалавічы Мінскага раёна 21 верасня аўтамабіль "Рэно" знёс слуп лініі электраперадачы і сутыкнуўся з прыдарожным дрэвам. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавяла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Мінскага райвыканкама Кацярына Сільчанка.

За рулём аўтамабіля была 22-гадовая дзяўчына, якая не мае правоў на кіраванне аўтамабілем. Кіроўца няправільна выбрала хуткасць руху, і яе аўтамабіль занесла. Машына з дарогі і ўрэзалася ў мачту ЛЭП, збіўшы яе. Пасля гэтага аўто сутыкнулася з прыдарожным дрэвам.

Кіроўца і пасажыр апынуліся заблакаванымі ў аўто, іх давялося шпіталізаваць.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ Мінскага райвыканкама У пасёлку Самахвалавічы Мінскага раёна 21 верасня аўтамабіль "Рэно" знёс слуп лініі электраперадачы і сутыкнуўся з прыдарожным...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика