У Светлагорску п’яны заўзятар прыйшоў на футбол з баявой гранатай. 21.by

У Светлагорску п’яны заўзятар прыйшоў на футбол з баявой гранатай

26.09.2016 21:28 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У Светлагорску затрымалі п’янага заўзятара, які прыйшоў на футбол з баявой гранатай у кішэні. Інцыдэнт адбыўся ўвечары 24 верасня, калі ў горадзе праходзілі святкаванні з нагоды 55-годдзя яго ўтварэння. У другой палове дня на мясцовым стадыёне адбываўся матч футбольнага чэмпіянату Беларусі сярод каманд першай лігі паміж мясцовым “Хімікам” і сталічнай “Зоркай-БДУ”.

Праз гадзіну пасля матчу міліцыянты, якія замаліся пропускам, заўважылі мужчыну з няцвёрдым поступам — ён ішоў да ўваходу на стадыён. Незнаёмец заўважыў, што публіку даглядаюць, рэзка павярнуўся і пайшоў уздоўж агароджы стадыёна. Паколькі мужчына паводзіўся сябе падазрона і быў нецвярозым, патрульныя яго затрымалі. Падчас дагляду ў кішэні яго штаноў знайшлі боепрыпас, які нагадваў гранату Ф-1.

Як высветлілася, гэта сапраўды была баявая граната, хоць і з прабітым узрывальнікам. А вось яе начынне ўяўляла небяспеку. Гранату ўзарвалі на палігоне пад Светлагорскам. 28-гадовага ўладальніка “лімонкі” затрымалі, перадае прэс-служба Гомельскай абласной міліцыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Светлагорску затрымалі п’янага заўзятара, які прыйшоў на футбол з баявой гранатай у кішэні. Інцыдэнт адбыўся ўвечары 24 верасня, калі ў горадзе праходзілі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика