На мінчука, які катаў знаёмца на капоце машыны, пачалі крымінальную справу
27.09.2016 13:46
—
Разное
|
![]() Фота: medvestnik.by Упраўленне Следчага камітэта па Мінску пачало крымінальную справу на 20-гадовага жыхара сталіцы. Як паведамляецца на , здарэнне адбылося 1 ліпеня каля 22.30 ў мінскім мікрараёне Чыжоўка. 20-гадовы мінчук на катаў знаёмца на капоце "Аўдзі 80", ездзячы па лесапаласе па вуліцы Убарэвіча. 19-гадовы хлопец не ўтрымаўся на капоце і зваліўся на зямлю, атрымаўшы сур'ёзныя траўмы і быў шпіталізаваны. Медыкі кваліфікавалі яго траўмы як цяжкія. Кіроўцу падазраюць у парушэнні правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Праваахоўнікі просяць тых, хто ведае пра здарэнне, тэлефанаваць на нумары 8 (017) 222-08-34 або 8 (017) 395-75-67. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: medvestnik.by Упраўленне Следчага камітэта па Мінску пачало крымінальную справу на 20-гадовага жыхара сталіцы. Як паведамляецца на сайце Следчага камітэта,...
|
|