На Віцебшчыне ля дарогі знайшлі труп бізнесмена з прыкметамі гвалтоўнай смерці
29.09.2016 15:28
—
Разное
|
Фота: sk.gov.by На Віцебшчыне на ўскрайку дарогі знайшлі труп мужчыны з прыкметамі гвалтоўнай смерці. Абставіны забойства высвятляе Следчы камітэт. Як паведамляе Следчыя высвелілі асобу забітага. Ім апынуўся 33-гадовы жыхар Віцебска, які напярэдадні вечарам на асабістым аўтамабілі BMW X5 выехаў з Віцебска ў горад Гарадок Віцебскай вобласці для заключэння здзелкі. У сувязі з тым, што ён дадому не вярнуўся і яго месцазнаходжанне сваякам вядома не было, 28 верасня яны звярнуліся з заявай у міліцыю. Праваахоўнікі аператыўна знайшлі месцазнаходжанне BMW X5. Таксама па падазрэнні ў злачынстве затрыманы 34-гадовы жыхар Гарадка. У цяперашні час з ім працуюць следчыя. Абставіны забойства высвятляе ўпраўленне Следчага камітэту па Віцебскай вобласці. За забойства з карыслівых меркаванняў распачата крымінальная справа. Падобнае злачынства днямі адбылося ў Мінскай вобласці. 26 верасьня на ўскраіне Беразіно
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by На Віцебшчыне на ўскрайку дарогі знайшлі труп мужчыны з прыкметамі гвалтоўнай смерці. Абставіны забойства высвятляе Следчы камітэт. Як паведамляе...
|
|