Пад Маладзечна грузавік “МАЗ” насмерць задавіў 13-гадовую дзяўчынку
29.09.2016 18:38
—
Разное
|
![]() Фота з акаунта Таццяны Беланог у Facebook Пад Маладзечна грузавік “МАЗ” насмерць задавіў 13-гадовую дзяўчынку. Трагічнае здарэнне адбылося 29 верасня на полі ў Маладзечанскім раёне падчас уборкі бульбы. Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook Таццяна Беланог, афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці. На месцы здарэння працягваюць працаваць следчыя. Праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні, агляд месца здарэння, апытваюцца сведкі і відавочцы. Кіроўца праходзіць працэдуру агляду. паразмаўляла з відавочцам здарэння – хлопчыкам, які ў той момант знаходзіўся на полі. Ён распавёў, што грузавік з бульбай здаваў назад і не заўважыў, што там стаіць дзяўчынка і наехаў на яе. Па яго словах, дзяўчына была вучаніцай 8-га класу 11-й школы Маладзечна. Па факце здарэнне распачата крымінальная справа за парушэнне правілаў эксплуатацыі ТС, пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека. Згодна з раскладам заняткаў у гэты дзень у восьмых класах гэтай школы павінна было быць 6 урокаў. Напрыклад, у восьмым "А" класе: фізіка, фізкультура, матэматыка, французская мова, беларуская мова і літаратура. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота з акаунта Таццяны Беланог у Facebook Пад Маладзечна грузавік “МАЗ” насмерць задавіў 13-гадовую дзяўчынку. Трагічнае здарэнне адбылося 29 верасня на полі ў... |
|