16-гадовы падлетак на “Жыгулях” збягаў ад ДАІ і збіў раварыста (фота). 21.by

16-гадовы падлетак на “Жыгулях” збягаў ад ДАІ і збіў раварыста (фота)

29.09.2016 21:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: gaibrest.by

16-гадовы падлетак на “Жыгулях” збягаў ад ДАІ і збіў раварыста. Здарэнне адбылося 29 верасня ў аграгарадку Альшаны Столінскага раёну, паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці.

На вуліцы Савецкай кіроўца аўтамабіля "Жыгулі” праігнараваў патрабаванні супрацоўнікаў ДАІ спыніцца. Пачалася пагоня. Пры павароце направа кіроўца не справіўся з кіраваннем ды ўрэзаўся ў слуп і плот. Пасля гэтага аўтамабіль “зачапіў” раварыста, які праязджаў побач.

У выніку аварыі і раварыст, і кіроўца былі шпіталізаваныя.

Аказалася, што за рулём аўтамабіля знаходзіўся 16-гадовы мясцовы жыхар.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gaibrest.by 16-гадовы падлетак на “Жыгулях” збягаў ад ДАІ і збіў раварыста. Здарэнне адбылося 29 верасня ў аграгарадку Альшаны Столінскага раёну, паведамляе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика