Ля берагоў Японіі тоне судна з атрутным рэчывам — гідраксідам натрыя
30.09.2016 09:12
—
Разное
|
![]() Ля берагоў Японіі тоне танкер, які перавозіў гідраксід натрыю — небяспечнае атрутнае рэчыва. Інцыдэнт здарыўся ў порце Такуямакудамацу прэфектуры Ямагуці, паведамляе На борце танкера "Ёвамару", які мае 50 метраў у даўжыню, знаходзяцца 400 тон гідраксіду натрыю. Судна моцна нахілілася, ёсць небяспека яго затаплення. Чатырох сябраў экіпажу ўратавалі і яны цяпер у бяспецы. Гідраксід натрыю пры трапленні ў ваду дае моцную хімічную рэакцыю, вылучаючы вялікую колькасць цяпла. Пры трапленні на скуру можа выклікаць апёкі, пры трапленні ў вочы — слепату. Выкарыстанне гэтага хімікату ў канцэнтрацыі вышэй за 5% у Японіі рэгламентуецца законам. Пра ступень канцэнтрацыі гідраксіду натрыю, які знаходзіўся на борце танкера, не паведамляецца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ля берагоў Японіі тоне танкер, які перавозіў гідраксід натрыю — небяспечнае атрутнае рэчыва. Інцыдэнт здарыўся ў порце Такуямакудамацу прэфектуры Ямагуці,...
|
|