У Мінску маці першакласніцы збіла медсястру. 21.by

У Мінску маці першакласніцы збіла медсястру

06.10.2016 10:36 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву.

У Мінску маці першакласніцы збіла медсястру. Здарэнне адбылося ў адной з школ Фрунзенскага раёна. Жанчыну абурыў планавы агляд на педыкулёз і тое, што яе дзіця таксама аглядалі, а ёй нічога пра гэта не паведамілі.

Як піша газета "СБ. Беларусь сегодня", маці школьніцы спачатку патрабавала звальнення медсястры ў мясцовай паліклініцы. Але ёй патлумачылі, што на падобны агляд дазвол бацькоў не патрабуецца. На наступны дзень жанчына прыйшла ў школу, уварвалася ў кабінет медсястры і зачыніла на ключ дзверы. Яна накінулася на медработніцу, схапіла яе за валасы, абражала, пагражала. Нейкім цудам пацярпелая вырвалася з кабінета, а настаўнікі выклікалі міліцыю.

У паліклініцы кажуць, што за ўсе гады працы такіх выпадкаў не было. Там спадзяюцца, што паводзіны маці першакласніцы не застануцца безпакаранымі. У медсястры зафіксаваныя цялесныя пашкоджанні, у яе былі вырваныя валасы. Дзяўчына ўжо напісала заяву ў міліцыю.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. У Мінску маці першакласніцы збіла медсястру. Здарэнне адбылося ў адной з школ Фрунзенскага раёна. Жанчыну абурыў планавы агляд на педыкулёз і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика