Рэперу Сярогу пагражае да трох гадоў зняволення і штраф 3000 долараў. 21.by

Рэперу Сярогу пагражае да трох гадоў зняволення і штраф 3000 долараў

06.10.2016 13:34 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: show.obozrevatel.com

Беларускі музыкант Сяргей Пархоменка, вядомы пад псеўданімам Сярога, затрыманы ў Маскве ў аэрапорце "Унукава". Гэты факт Еўрарадыё пацвердзілі ў прэс-службе аэрапорта.

“У 9:40 у дзяжурную частку аддзела ўнутраных спраў паступіў званок ад кіраўніка службы пасажырскіх перавозак пра тое, што пасажыр паведамляе пра замініраванне борта рэйса Масква — Мінск, — распавядае Еўрарадыё прэс-сакратар аэрапорта “Унукава” Марыя Шаравіна. — Натуральна, супрацоўнікі паліцыі аператыўна прыбылі на месца і затрымалі пасажыра. У аддзяленні высветлілася, что пасажыр — грамадзянін Беларусі Сяргей Васільевіч Пархоменка. Цяпер у дачыненні да яго праводзіцца праверка. Яму можа пагражаць 207 артыкул крымінальнага кодэксу РФ “Заведама ілжывае паведамленне пра акт тэрарызму”, пакаранне па якім да 3-х гадоў пазбаўлення волі і штрафам да 200 тысяч расійскіх рублёў (больш за 3000 долараў)”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: show.obozrevatel.com Беларускі музыкант Сяргей Пархоменка, вядомы пад псеўданімам Сярога, затрыманы ў Маскве ў аэрапорце "Унукава". Гэты факт Еўрарадыё пацвердзілі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика