Беларускі спявак Сярога "замініраваў" самалёт у Маскве, яго затрымалі. 21.by

Беларускі спявак Сярога "замініраваў" самалёт у Маскве, яго затрымалі

06.10.2016 13:34 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: dni.ru

Беларускі музыкант Сяргей Пархоменка, вядомы пад псеўданімам Сярога, затрыманы ў Маскве ў аэрапорце "Унукава". Ён спазніўся на самалёт у Мінск і тады паведаміў пра выбуховае прыстасаванне на яго борце. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў прэс-службе аэрапорта "Унукава". Музыканту пагражае да 3 гадоў зняволення.

“У 9:40 у дзяжурную частку аддзела ўнутраных спраў паступіў званок ад кіраўніка службы пасажырскіх перавозак пра тое, што пасажыр паведамляе пра замініраванне борта рэйса Масква — Мінск, — распавядае Еўрарадыё прэс-сакратар аэрапорта “Унукава” Марыя Шаравіна. — Натуральна, супрацоўнікі паліцыі аператыўна прыбылі на месца і затрымалі пасажыра. У аддзяленні высветлілася, что пасажыр — грамадзянін Беларусі Сяргей Васільевіч Пархоменка. Цяпер у дачыненні да яго праводзіцца праверка. Яму можа пагражаць 207 артыкул крымінальнага кодэксу РФ “Заведама ілжывае паведамленне пра акт тэрарызму”, пакаранне па якім да 3-х гадоў пазбаўлення волі і штрафам да 200 тысяч расійскіх рублёў (больш за 3000 долараў)”.

Самалёт, які ляцеў у Нацыянальны аэрапорт Мінск, не вярталі, і па прыбыцці ў 11.19 ён быў абследаваны. Яго паставілі на асобную стаянку. На месца выехалі сапёры. Аднак сам аэрапорт "працуе ў штатным рэжыме".

Дарэчы, музыканту днямі споўніцца 40 гадоў.

Падчас затрымання рэпер Сярога прызнаўся, што пажартаваў пра бомбу

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: dni.ru Беларускі музыкант Сяргей Пархоменка, вядомы пад псеўданімам Сярога, затрыманы ў Маскве ў аэрапорце "Унукава". Ён спазніўся на самалёт у Мінск і тады...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика