У Брэсце з даху пяціпавярховіка зваліўся навучэнец каледжа. 21.by

У Брэсце з даху пяціпавярховіка зваліўся навучэнец каледжа

06.10.2016 19:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

Навучэнец дзяржаўнага каледжа чыгуначнага транспарту ў Брэсце зваліўся з даху пяціпавярховага дома. Пра гэта інфармагенцтву БЕЛТА паведаміў старшы памочнік Брэсцкага транспартнага пракурора Аляксандр Марчанка.

Здарэнне адбылося 5 кастрычніка каля 15.30. 17-гадовы юнак, які вучыцца на трэцім курсе, залез на дах па пажарнай лесвіцы. Мяркуецца, што хлопец хацеў зрабіць прыгожыя фатаграфіі, але не ўтрымаў раўнавагі і сарваўся ўніз.

Юнак атрымаў сур'ёзныя траўмы. Яго шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне лякарні хуткай медыцынскай дапамогі. Праваахоўнікі праводзяць праверку і высвятляюць абставіны здарэння. Папярэдняй версіяй інцыдэнту называюць няшчасны выпадак.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Навучэнец дзяржаўнага каледжа чыгуначнага транспарту ў Брэсце зваліўся з даху пяціпавярховага дома. Пра гэта інфармагенцтву БЕЛТА паведаміў старшы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика