Стала вядомая прычына пажару на "Нафтане", падчас якога пацярпеў адзін чалавек. 21.by

Стала вядомая прычына пажару на "Нафтане", падчас якога пацярпеў адзін чалавек

14.10.2016 15:50 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з сацсетак.

Стала вядомая прычына пажару на "Нафтане". На прадпрыемстве адбылося ўзгаранне дрэнажнай сістэмы помпавага абсталявання падчас правядзення агнявых работ, інфармуе прэс-служба "Нафтана".

Адзначаецца, што 14 кастрычніка супрацоўнікі арганізацыі "Промтэхмантаж" праводзілі планавы капітальны рамонт на ўстаноўцы "Дэпарафінізацыя № 1" (у дрэнажнай сістэме ёсць парафін). Каля 10-й гадзіны, пасля ўзгарання, помпавае абсталяванне было аператыўна адключанае ад электрычнасці. Спачатку пажар лакалізавалі, а пасля і ліквідавалі.

Пацярпелых сярод работнікаў, якія займаліся рамонтам, няма. Лёгкую траўму атрымаў аператар тэхналагічнай устаноўкі, у яго парэз шклом перадплечча. Рамонтныя працы ўжо працягваюцца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з сацсетак. Стала вядомая прычына пажару на "Нафтане". На прадпрыемстве адбылося ўзгаранне дрэнажнай сістэмы помпавага абсталявання падчас правядзення...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика