Буйны пажар пад Гродна тушаць 50 чалавек і 18 адзінак тэхнікі
21.10.2016 12:46
—
Разное
|
Буйны пажар на прыватным прадпрыемстве, якое перапрацоўвае гуму пад Гродна лакалізаваны. Узгаранне гумовай крошкі распаўсюдзілася на 1500 квадратных метраў. Пажар лакалізаваны, выратавальнікі займаюцца яго ліквідацыяй. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла прэс-сакратар Гродненскага упраўлення МНС Наталля Жывалеўская. “На месцы пажара працуе 18 адзінак пажарна-ратавальнай тэхнікі і 50 чалавек асабістага складу. Пагрозы для жыхароў населеных пунктаў няма. Прычына пажару высвятляюцца”, — сказала Жывалеўская. Папярэдняя прычына здарэння — парушэнне правілаў захоўвання, выкарыстання і вырабу матэрыялаў. Пра ўзгаранне ў МНС паведаміў відавочца ў 3.52. Пляцоўка з гуматэхнічнымі адкідамі знаходзіцца ў вёсцы Пушкары пад Гродна. Яе плошча 3 гектары, вышыня штабялёў — да 7 метраў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Буйны пажар на прыватным прадпрыемстве, якое перапрацоўвае гуму пад Гродна лакалізаваны. Узгаранне гумовай крошкі распаўсюдзілася на 1500 квадратных метраў. Пажар...
|
|