Затрыманы кіроўца BMW, які збіў двух пешаходаў і ўцёк
25.10.2016 12:18
—
Разное
|
Здымак з архіву. Фота: ria.ru Затрыманы кіроўца BMW, які збіў двух пешаходаў і ўцёк. Здарэнне адбылося ўвечары 23 кастрычніка ў аграгарадку Бабінічы ў Аршанскім раёне. Вядома, што . 36-гадовы мужчына памёр на месцы, 37-гадовая жанчына шпіталізаваная, у яе траўматычная ампутацыя правай галёнкі і закрыты пералом левай. Каб адшукаць зламысніка, ДАІшнікі праверылі больш за 30 кіроўцаў BMW, аўтамабілі якіх падыходзілі па апісанне легкавіка, які бачылі на месцы ДТЗ. Як паведаміў начальнік упраўлення ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Назарка, такім чынам удалося выйсці на 26-гадовага аршанца, які нядаўна купіў машыну без пераафармлення дакументаў. Сваё дачыненне да здарэння ў Бабінічах ён не адмаўляў. Мужчыну затрымалі. Аўтамабіль знайшлі ў Аршанскім раёне, праводзіцца праверка. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека" (ч. 2 арт. 317 КК). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: ria.ru Затрыманы кіроўца BMW, які збіў двух пешаходаў і ўцёк. Здарэнне адбылося ўвечары 23 кастрычніка ў аграгарадку Бабінічы ў Аршанскім раёне.... |
|