У Буда-Кашалёўскім раёне пры аварыі рэйсавага аўтобуса загінула жанчына (фота)
26.10.2016 18:26
—
Разное
|
![]() Фота: ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама Трагічна закончылася паездка рэйсавага аўтобуса МАЗ у Буда-Кашалёўскім раёне зранку 26 кастрычніка, перадае У вёсцы Бушаўка ў 8.45 раніцы аўтобус занесла на дарозе, калі кіроўца не справіўся з кіраваннем. Аўтобус наехаў на апору ліній электраперадачы, а затым перакуліўся. 37-гадовая пасажырка аўтобуса пры ДТЗ атрымала смяротныя траўмы і памерла на месцы. Яшчэ адну пасажырку даставілі з траўмамі ў Буда-Кашалёўскую лякарню. Як паведамлялася раней, сёння на Гомельшчыну прыйшоў цыклон, які засыпаў рэгіён снегам. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама Трагічна закончылася паездка рэйсавага аўтобуса МАЗ у Буда-Кашалёўскім раёне зранку 26 кастрычніка, перадае БЕЛТА са... |
|