У Баранавічах жанчына вярталася з працы і трапіла пад цягнік. 21.by

У Баранавічах жанчына вярталася з працы і трапіла пад цягнік

27.10.2016 12:20 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву. Фота: ria.ru

У Баранавічах 36-гадовая жанчына вярталася з працы, пераходзіла чыгунку ў непрызначаным для гэтага месцы, і трапіла пад цягнік. Няшчасны выпадак адбыўся апоўначы 26 кастрычніка ў мікрараёне "Паўночны". Жанчына не заўважыла цягнік, які набліжаўся.

Як паведаміў БЕЛТА першы намеснік начальніка Баранавіцкага аддзела ўнутраных спраў на транспарце Віктар Харытонаў, пад які менавіта цягнік трапіла жанчына, дакладна невядома — ён не спыніўся. Мяркуецца, што ён курсіраваў з Гродна ў Гомель.

Пацярпелую знайшла дзяжурная па станцыі "Баранавічы-Паўночныя", якая і выклікала "хуткую". Жанчына атрымала адкрытую чэрапна-мазгавую траўму, іншыя цялесныя пашкоджанні, знаходзіцца ў цяжкім стане ў рэанімацыі гарадской бальніцы. Міліцыя праводзіць праверку.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: ria.ru У Баранавічах 36-гадовая жанчына вярталася з працы, пераходзіла чыгунку ў непрызначаным для гэтага месцы, і трапіла пад цягнік. Няшчасны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика