Пад Гродна памежнікі ўратавалі жанчыну, чый дом загарэўся (фота)
28.10.2016 12:20
—
Разное
|
![]() Фота: МНС Пад Гродна памежнікі ўратавалі жанчыну, чый дом загарэўся. Здарэнне адбылося пасля 12.00 27 кастрычніка ў вёсцы Ліхачы. Паколькі дом стаіць у 50 метрах ад заставы, яе супрацоўнікі паспелі на дапамогу хутчэй за выратавальнікаў. Трое памежнікаў знайшлі ў доме гаспадыню, якая ляжала на падлозе. Жанчына не пацярпела. Затым прыбылі выратавальнікі і патушылі ўзгаранне. Агонь пашкодзіў маёмасць у пакоі, сцены, перакрыцце і дах. У якасці магчымай прычыны пажару называюць выкарыстанне абагравальніка ў непасрэднай блізкасці да гаручых матэрыялаў, паведамляе прэс-служба Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС Пад Гродна памежнікі ўратавалі жанчыну, чый дом загарэўся. Здарэнне адбылося пасля 12.00 27 кастрычніка ў вёсцы Ліхачы. Паколькі дом стаіць у 50 метрах ад... |
|