Праваслаўны святар знайшоў у вадаёме каля царквы труп жанчыны
01.11.2016 14:46
—
Разное
|
![]() Здымак з архіву. Фота: barturizm.by Праваслаўны святар знайшоў у вадаёме каля царквы труп невядомай жанчыны. Ён быў недалёка ад берага. Здарэнне адбылося ўвечары ў нядзелю ў вёсцы Палонка Баранавіцкага раёна. Як паведаміў начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка, праваахоўнікі высветлілі асобу загінулай на працягу сутак. Гэта — 80-гадовая жыхарка Гродна. Яшчэ 21 кастрычніка яна паехала наведаць бацькоўскі дом у Брэсцкую вобласць і на сувязь са сваякамі не выходзіла. Гродзенская міліцыя яе ўжо шукала. Прыкмет гвалтоўнай смерці на целе не знайшлі. Прызначаная экспертыза. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: barturizm.by Праваслаўны святар знайшоў у вадаёме каля царквы труп невядомай жанчыны. Ён быў недалёка ад берага. Здарэнне адбылося ўвечары ў...
|
|