У прыватным сектары Мінска затрымалі наркадылера падчас закладкі псіхатропаў. 21.by

У прыватным сектары Мінска затрымалі наркадылера падчас закладкі псіхатропаў

03.11.2016 12:16 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

У Мінску супрацоўнікі наркакантролю затрымалі 22-гадовага мінчука. Хлопца падазраюць у незаконным абарачэнні наркотыкаў, піша БЕЛТА.

Як распавяла прэс-афіцэр Цэнтральнага РУУС Таццяна Абозная, мінчук працаваў наркадылерам у адной з інтэрнэт-крамаў. Яго абавязкам было рабіць закладкі псіхатропаў у прыватным сектары Цэнтральнага раёна сталіцы.

Пры даглядзе затрыманага міліцыянты знайшлі ў яго мабільніку адрасы хованак з наркотыкамі. Пры ператрусе жытла аператыўнікі знайшлі чатыры пакуначкі з белым парашком. Паводле высноваў эксперта, гэта асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва альфа-PVP. Акрамя гэтага, дома ў хлопца выявілі пустыя фасовачныя палімерныя пакеты і банкаўскія карткі, на якія пакупнікі наркотыкаў пераводзілі грошы.

Хлопец распавёў, што атрымаў у спадчыну ад бабулі 12 тысяч долараў, пасля чаго вырашыў заняцца збытам наркотыкаў.

На яго пачалі крымінальную справу. Цяпер мінчуку пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА У Мінску супрацоўнікі наркакантролю затрымалі 22-гадовага мінчука. Хлопца падазраюць у незаконным абарачэнні наркотыкаў, піша БЕЛТА. Як распавяла...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика