У аўтааварыі ў Пастаўскім раёне загінула сям'я з трох чалавек
07.11.2016 12:22
—
Разное
|
Фота: Facebook У аўтааварыі ў Пастаўскім раёне загінула сям'я з трох чалавек. Трагічнае здарэнне адбылося каля 12.15 у нядзелю, 6 лістапада, каля вёскі Лукашова, на 130 кіламетры аўтадарогі Полацк — Глыбокае — мяжа Літвы. 22-гадовы кіроўца Renault Laguna, а таксама пасажыры — 17-гадовая сястра і 43-гадовая маці — памерлі на месцы ад атрыманых траўмаў. Вядома, што брат і сястра былі студэнтамі, вучыліся ў Полацку. Па факце ДТЗ распачатая крымінальная справа, высвятляюцца ўсе яго абставіны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Facebook У аўтааварыі ў Пастаўскім раёне загінула сям'я з трох чалавек. Трагічнае здарэнне адбылося каля 12.15 у нядзелю, 6 лістапада, каля вёскі Лукашова, на 130...
|
|