Пад Віцебскам лоб у лоб сутыкнуліся два "Форды", ёсць пацярпелыя (фота). 21.by

Пад Віцебскам лоб у лоб сутыкнуліся два "Форды", ёсць пацярпелыя (фота)

08.11.2016 10:06 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

Пры лабавым сутыкненні аўтамабіляў "Форд" у Віцебскім раёне пацярпелі два чалавекі. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў часовы выканаўца абавязкаў начальніка аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц.

ДТЗ адбылося ўвечары 6 лістапада каля аграгарадка Ноўка.25-гадовы кіроўца "Форда Фіесты" на аўтадарозе Віцебск-Полацк пайшоў на абгон, але не ўлічыў ўмовы надвор'я. Калі аўтамабіль вяртаўся на сваю паласу руху, малады чалавек не справіўся з кіраваннем: яго аўто занесла на сустрэчную паласу, і ён лоб у лоб сутыкнўся з "Фордам Сьера".

35-гадовы кіроўца "Форда Сьера" і яго пасажырка атрымалі траўмы і былі шпіталізаваныя ў Віцебскую абласную клінічную лякарню. Як падкрэсліў прадстаўнік ДАІ, на адным з аўтамабіляў на пярэдняй восі стаялі летнія шыны, а на задняй — зімовыя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Пры лабавым сутыкненні аўтамабіляў "Форд" у Віцебскім раёне пацярпелі два чалавекі. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў часовы выканаўца абавязкаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика