У Мінску пільныя грамадзяне затрымалі п'яную жанчыну на аўтамабілі
08.11.2016 19:08
—
Разное
|
![]() Здымак з архіву. У Мінску пільныя грамадзяне затрымалі п'яную жанчыну на аўтамабілі. Здарэнне адбылося позна ўвечары 7 лістапада ў Курасоўшчыне. Як паведаміла агенцтву Калі прыехалі супрацоўнікі ДАІ, двое мужчын утрымлівалі жанчыну. Яны распавялі, што заўважылі, як аўтамабіль, які рухаўся на высокай хуткасці, заехаў на тратуар, пасля паехаў па зялёнай зоне, і зноў апынуўся на праезнай частцы. Мужчыны паехалі на аўтамабілі за "Маздай". Калі легкавік спыніўся, яны падбеглі да яго, адкрылі дзверы кіроўцы і пабачылі за рулём маладую жанчыну. Ім падалося, што яна п'яная. Жанчына нецэнзурна лаялася і спрабавала біць мужчын. Аднаму з іх яна парвала куртку. Даішнікі затрымалі 27-гадовую жанчыну. Медасведчанне выявіла ў яе 0,8 праміле алкаголя. Дарэчы, у яе не было вадзіцельскага пасведчання. У адносінах жанчыны склалі два адміністрацыйныя пратаколы. Мужчыны, якія затрымалі п'яную кіроўцу, напісалі заяву ў міліцыю, яны хочуць спагнаць з яе нанесеныя матэрыяльныя страты. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. У Мінску пільныя грамадзяне затрымалі п'яную жанчыну на аўтамабілі. Здарэнне адбылося позна ўвечары 7 лістапада ў Курасоўшчыне. Як паведаміла...
|
|