Жыхар Мазыра не прызнае віну ў забойстве сваіх дзяцей. 21.by

Жыхар Мазыра не прызнае віну ў забойстве сваіх дзяцей

08.11.2016 19:08 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БелаПАН

39-гадовы жыхар Мазыра Кірыл Казачок не прызнае віну ў забойстве сваіх дваіх дзяцей — 9-гадовай Кіры і 17-гадовага Улада. Гучную крымінальную справу 8 лістапада пачаў разглядаць Гомельскі абласны суд на выязным пасяджэнні ў Мазыры. Ён праходзіць у закрытым рэжыме з-за таго, што на працэсе агучваюцца інтымныя падрабязнасці жыцця сям'і, паведамляе БелаПАН.

Паводле абвінавачання, 31 студзеня 2016-га Казачок наўмысна пазбавіў сваіх дзяцей жыцця. Адбылося гэта ў іх кватэры. Экспертызы засведчылі, што дзяцей задушылі. Пасля здзяйснення злачынства мужчына паехаў на здымную кватэру, дзе яго жонка жыла з старэйшым сынам ды распавёў пра свой учынак, патэлефанаваў у міліцыю, паведаміў пра забойства, а пасля скокнуў з балкона.

Мужчына трапіў у рэанімацыю. У яго крыві выявілі 2,36 праміле алкаголя. Вядома, што раней абвіначаваны прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за хуліганства і збіццё, складаліся на яго і адміністрацыйныя пратаколы. Ён злоўжываў алкаголем, нідзе не працаваў, двойчы рабіў спробы здзейсніць суіцыд. Следства мяркуе, што мужчына здзейсніў злачынства з пачуцця помсты да сваёй жонкі, якая мела намер скасаваць з ім шлюб (паўторна, бо раней яны разводзіліся і зноў ажаніліся) і жыла асобна. У момант здзяйснення злачынства жыхар Мазыра адказваў за свае ўчынкі, сведчыць экспертыза.

У выпадку калі Кірыла Казачка прызнаюць вінаватым у забойстве дзяцей, яму пагражае пажыццёвае зняволенне ці нават смяротнае пакаранне.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БелаПАН 39-гадовы жыхар Мазыра Кірыл Казачок не прызнае віну ў забойстве сваіх дваіх дзяцей — 9-гадовай Кіры і 17-гадовага Улада. Гучную крымінальную справу 8...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика