Тэмпература паветра ў Беларусі будзе на 3-5 градусаў ніжэй за норму. 21.by

Тэмпература паветра ў Беларусі будзе на 3-5 градусаў ніжэй за норму

08.11.2016 22:12 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

Тэмпература паветра ў Беларусі на бягучым тыдні будзе на 3-5 градусаў ніжэй за норму. Такі прагноз на бягучы тыдзень агучыў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

Як інфармуе БЕЛТА, на працягу тыдня ў нашай краіне пахаладае. Надвор'е будзе апярэджваць каляндар у сярэднім на два тыдні.

У сераду ўначы будзе пераважна без ападкаў, раніцай і ўдзень амаль па ўсёй Беларусі прагназуюцца мокры снег і дождж (на поўдні — моцныя ападкі). У начныя гадзіны будзе 2-7 градусаў марозу (у Віцебскай вобласці — 8-13 градусаў ніжэй за нуль, у Мінску — 2-4 марозу, на поўдні — каля 0), у дзённыя гадзіны — ад -1 да +5 (на поўначы — мінус 2-3 градусы, у сталіцы — 1-3 марозу).

У наступныя дні такія ўмовы надвор'я захаваюцца. Больш падрабязна гл. тут.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Тэмпература паветра ў Беларусі на бягучым тыдні будзе на 3-5 градусаў ніжэй за норму. Такі прагноз на бягучы тыдзень агучыў начальнік службы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика