У Старадарожскім раёне мужчына з рэўнасці забіў госця металічнай трубой
09.11.2016 21:20
—
Разное
|
Фота: uvd-mo.gov.by У Старадарожскім раёне мужчына забіў госця металічнай трубой. Здарэнне адбылося ўвечары 7 лістапада ў вёсцы Навасёлкі. У дом да 34-гадовага мужчыны прыйшоў яго 41-гадовы сусед, які прыехаў на лецішча. Яны распівалі алкагольныя напоі, а пасля паміж імі ўзнікла сварка. Гаспадар спачатку збіваў госця кулакамі, а пасля — металічнай трубой. Калі ён зразумеў, што забіў суседа, вырашыў пазбавіцца ад цела — занёс труп на суседскі падворак і пакінуў на зямлі на ноч. Раніцай іншыя суседзі ўбачылі труп і патэлефанавалі ў міліцыю. Намеснік начальніка Старадарожскага РАУС Віталь Сакаў Па факце наўмыснага нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія сталі прычынай смерці, распачалі крымінальную справу. Вяскоўцу пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: uvd-mo.gov.by У Старадарожскім раёне мужчына забіў госця металічнай трубой. Здарэнне адбылося ўвечары 7 лістапада ў вёсцы Навасёлкі. У дом да 34-гадовага мужчыны...
|
|