У Любанскім раёне лякарня ледзь не засталася без ацяплення. 21.by

У Любанскім раёне лякарня ледзь не засталася без ацяплення

13.11.2016 12:58 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота мае ілюстратыўны характар

У Любанскім раёне лякарня ледзь не засталася без ацяплення. Здарэнне адбылося позна ўвечары 12 лістапада ў вёсцы Сосны, дзе ёсць участковая медустанова — падраздзяленне Любанскай раённай лякарні. У 21.40 паступіла паведамленне пра разрыў цеплаабменніка ацяпляльнага катла на цвёрдым паліве.

У выніку здарэння ніхто не пацярпеў, разбурэнняў ці іншых пашкоджанняў у будынку кацельнай няма. У 23.30 лякарню падключылі да рэзервовага катла, а ў 23.47 ацяпленне падалі ў поўным аб’ёме, перадае прэс-служба МНС.

Прычынай інцыдэнту могла стаць механічная зношанасць вентыльнай засаўкі.

Здарэнні, звязаныя з сістэмамі ацяплення, адбываліся за мінулыя суткі і ў іншых рэгіёнах краіны: у Лідзе часова спыняліся катлы на ЦЭЦ, у Столінскім раёне з-за парушэнняў правілаў выкарыстання цеплагенеручых прыладаў і печаў адбыліся два пажары ў прыватных дамах.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота мае ілюстратыўны характар У Любанскім раёне лякарня ледзь не засталася без ацяплення. Здарэнне адбылося позна ўвечары 12 лістапада ў вёсцы Сосны, дзе ёсць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика