На МКАД пры перавозцы рабочых кіроўца заснуў за рулём. 21.by

На МКАД пры перавозцы рабочых кіроўца заснуў за рулём

14.11.2016 12:16 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

На Мінскай кальцавой аўтадарозе зранку 14 лістапада адбылася аўтаварыя, у якой аказаўся вінаваты сонны кіроўца. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама, ДТЗ адбылося на 33-м км трасы М14 (другая МКАД) каля аграгарадка Пятрышкі.

26-гадовы кіроўца заснуў за рулём, калі перавозіў пяцярых рабочых. Аўтамабіль з'ехаў з дарогі і ўрэзаўся ў мачту ЛЭП. Машына перакулілася, адзін з пасажыраў апынуўся заціснутым у салоне. Пацярпелым спатрэбілася дапамога ратавальнікаў.

Паведамляецца, што чацвёра пасажыраў і кіроўца былі дастаўленыя ў медустанову для абследавання. У ДАІ адзначаюць, што найбольш пацярпеў пасажыр, які знаходзіўся на пярэднім сядзенні.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА На Мінскай кальцавой аўтадарозе зранку 14 лістапада адбылася аўтаварыя, у якой аказаўся вінаваты сонны кіроўца. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика