За "зняццё сурокаў" брэстаўчанін аддаў больш за 2000 долараў. 21.by

За "зняццё сурокаў" брэстаўчанін аддаў больш за 2000 долараў

21.11.2016 18:26 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

Жыхар Брэста страціў больш за 2000 долараў праз сваю даверлівасць. Пра гэты выпадак агенцтву БЕЛТА паведаміў старшы інспектар аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама Ілля Помін.

19 лістапада ў Ленінскі РАУС Брэста звярнуўся 32-гадовы мужчына. Ён распавёў, што невядомая жанчына выдурыла ў яго вялікую суму грошай. Упершыню ён сустрэў жанчыну 7 лістапада на скрыжаванні вуліц Карбышава і Міцкевіча. Яна прапанавала брэстаўчаніну зняць сурокі і за свае паслугі папрасіла 100 рублёў.

Праз некалькі дзён, 11 лістапада, яны сустрэліся яшчэ раз. Цяпер здабычай жанчыны сталі 2000 долараў.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце махлярства. Асоба зламысніцы і абставіны здарэння высвятляюцца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Жыхар Брэста страціў больш за 2000 долараў праз сваю даверлівасць. Пра гэты выпадак агенцтву БЕЛТА паведаміў старшы інспектар аддзялення інфармацыі і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика