За здарэнне на "Беларуськаліі" затрыманы галоўны інжынер будаўнічай арганізацыі
21.11.2016 21:32
—
Разное
|
![]() Фота: str3.by З акалічнасцямі здарэння на ААТ "Беларуськалій" разбіраюцца супрацоўнікі Следчага камітэта. Здарэнне адбылося 19 лістапада, як паведамляла . Два рабочыя зваліліся з вышыні і атрымалі траўмы. У каментары афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог удакладніла, што пацярпелыя — два цесляры, 19 і 29 гадоў. Яны зваліліся пры дахавых работах на адным з прамысловых складоў. Абодвух шпіталізавалі з траўмамі рознай ступені цяжкасці. Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці пачало крымінальную справу па факце невыканання тэхнікі бяспекі і правілаў правядзення будаўнічых работ. Па падазрэнні ў злачынстве праваахоўнікі затрымалі галоўнага інжынера субпадраднай будаўнічай арганізацыі. Цяпер з ім і пацярпелымі працуюць следчыя. Гэта трэці з серыі няшчасных выпадкаў на прадпрыемстве за даволі кароткі тэрмін. 14 лістапада ў шахце загінуў 22-гадовы машыніст горна-выемачных машын. 15 лістапада пры абвале страхі быў траўмаваны зменны майстар.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: str3.by З акалічнасцямі здарэння на ААТ "Беларуськалій" разбіраюцца супрацоўнікі Следчага камітэта. Здарэнне адбылося 19 лістапада, як паведамляла Еўрарадыё.... |
|