У кацельні Маларыцкай ЖКГ успыхнула газапаветраная сумесь (фота)
05.12.2016 18:24
—
Разное
|
![]() Фота: mchs.gov.by Каля 4-й гадзіны раніцы 5 снежня ў кацельні Маларыцкай ЖКГ адбылася ўспышка газапаветранай сумесі ў топцы катла. Паводле , у электрасетцы адбўся скачок напружання. У выніку адключыліся гарэлкі з двух працуючых катлах КВ-ГМ-10. Пры паўторным запуску ў топцы з аднаго з катлоў і адбылася ўспышка газапаветранай сумесі. Пры ўспышцы было часткова пашкоджанае абмуроўванне катла, коміна і аконных шыбаў кацельні. Пацярпелых пры здарэнні няма. Падача цяпла да спажыўцоў не спынялася. Паведамляецца, што падачау цяпла было забяспечанае другім катлом і кагенерацыйнай устаноўкай. Прычына здарэння высвятляецца. Мяркуецца, што прычынай стала парушэнне правілаў рэгламентных работаў пры запуску катла. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by Каля 4-й гадзіны раніцы 5 снежня ў кацельні Маларыцкай ЖКГ адбылася ўспышка газапаветранай сумесі ў топцы катла. Паводле інфармацыі МНС, у... |
|