У Нясвіжы выратавальнікі паспелі дастаць з вады рыбака
10.12.2016 13:18
—
Разное
|
У Нясвіжы выратавальнікі паспелі дастаць з вады рыбака, які праваліўся пад тонкі лёд. Здарэнне адбылося ўвечары 9 снежня — выклік у дзяжурную частку МНС паступіў у 18.40. Паводле відавочцаў, на сажалцы па вуліцы Сыракомлі ў Нясвіжы тануў мужчына. Выратавальнікі прыбылі на месца і дасталі пацярпелага з вады. 57-гадовы рыбак трапіў у лякарню ў стане агульнага пераахалоджання, Спецыялісты нагадваюць, што выходзіць на лёд таўшчынёй меней за 10 см небяспечна. Трывалы лёд мае блакітны колер, а калі ён набывае жаўтаватае або шэрае адценне, выходзіць на яго нельга. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Нясвіжы выратавальнікі паспелі дастаць з вады рыбака, які праваліўся пад тонкі лёд. Здарэнне адбылося ўвечары 9 снежня — выклік у дзяжурную частку МНС паступіў у... |
|