Ва Украіне на Львоўшчыне перакуліўся аўтобус з беларускімі турыстамі. 21.by

Ва Украіне на Львоўшчыне перакуліўся аўтобус з беларускімі турыстамі

11.12.2016 17:34 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ва Украіне на Львоўшчыне перакуліўся аўтобус “Неаплан” з беларускімі турыстамі. Здарэнне адбылося раніцай 11 снежня на аўтадарозе Львоў-Мукачава каля вёскі Старое Сяло. Пасажыры аўтобуса ехалі на гарналыжны курорт у Букавель, ніхто не пацярпеў.

Як паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на Львоўскае гарадское аддзяленне Нацыянальнай паліцыі Украіны, дарожна-транспартнае здарэнне адбылося, хутчэй за ўсё, па віне кіроўцы, які не справіўся з кіраваннем.

З 40 пасажыраў, якія былі ў аўтобусе, нязначна траўмаваныя 5 чалавек. Усе яны атрымалі першую дапамогу ў траўматычным пункце восьмай Львоўскай лякарні, але ніхто з іх не быў шпіталізаваны. Усе турысты на чале са старшым групы накіраваліся далей па маршруце.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ва Украіне на Львоўшчыне перакуліўся аўтобус “Неаплан” з беларускімі турыстамі. Здарэнне адбылося раніцай 11 снежня на аўтадарозе Львоў-Мукачава каля вёскі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика