У Слуцку прарвала каналізацыйны калектар (фота). 21.by

У Слуцку прарвала каналізацыйны калектар (фота)

13.12.2016 12:16 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: kurjer.info

Прарыў каналізацыйнага калектара дыяметрам 500 мм адбыўся зранку 12 снежня ў Слуцку.

Як інфармуе прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, паведамленне пра аварыю на вуліцы Зялёнай ратавальнікі атрымалі ў 5.26 раніцы. Сам калектар быў пабудаваны 30 гадоў таму — у 1986-м.

Па звестках ратавальнікаў, водазабеспячэнне спажыўцоў не адключалася. Пацярпелых пры здарэнні няма, забруджвання навакольнага асяроддзя таксама не адбылося.

Работнікі МНС і разам з камунальнымі службамі перапампавалі сцёкавыя воды ў спраўны каналізацыйны калектар, які размяшчаецца за 200 м ад месца прарыву.

Сам прарыў быў ліквідаваны а 20-й гадзіне. Зранку 13 снежня на месцы аварыі працягваюцца работы па ўстаноўцы ахоўнага жалезабетоннага кораба і каналізацыйнага калодзежа.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: kurjer.info Прарыў каналізацыйнага калектара дыяметрам 500 мм адбыўся зранку 12 снежня ў Слуцку. Як інфармуе прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика