У Шумілінскім раёне п’янаму лесарубу адарвала нагу прычэпам трактара. 21.by

У Шумілінскім раёне п’янаму лесарубу адарвала нагу прычэпам трактара

17.12.2016 13:52 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота мае ілюстратыўны характар

У Шумілінскім раёне мужчыне адарвала частку нагі прычэпам трактара. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Віцебскай абласной ДАІ, здарэнне адбылося ўвечары 16 снежня. 49-гадовы мужчына дапамагаў сваім пляменнікам нарыхтоўваць дровы для адной з прыватных арганізацый раёна. Пасля працы работнікі рушылі на месца начлегу, але пацярпелы не захацеў ехаць у кабіне трактара і палез у прычэп. Ён трапіў нагой у прывадны механізм прычэпа і застаўся без галёнкі.

Пляменнікі аказалі пацярпеламу першую дапамогу і каля трох кіламетраў неслі яго на руках да дарогі, дзе перадалі медыкам. Мужчыну даставілі ў лякарню, а медыкі паведамілі пра здарэнне ў міліцыю. Высветлілася, што падчас здарэння пацярпелы быў у нецвярозым стане.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота мае ілюстратыўны характар У Шумілінскім раёне мужчыне адарвала частку нагі прычэпам трактара. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Віцебскай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика