20 снежня ў Беларусі чакаецца туман
19.12.2016 18:54
—
Разное
|
![]() Фота: БЕЛТА 20 снежня ў Беларусі чакаецца туман, у сувязі з чым метэаролагі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Пра гэта агенцтву распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. Туман чакаецца па большай тэрыторыі краіны, у тым ліку ў Мінску. Па прагнозах сіноптыкаў, бачнасць у тумане складзе 100-500 м. У некаторых раёнах Беларусі прагназуюцца невялікія ападкі — мокры снег, дождж. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер чакаецца пераменных напрамкаў 1-6 метраў за секунду. Уначы тэмпература паветра складзе -4...-7 градусаў. Агулам жа на працягу сутак чакаецца ад 3 градусаў марозу да 3 цяпла. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА 20 снежня ў Беларусі чакаецца туман, у сувязі з чым метэаролагі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў... |
|