Фотафакт: беларускія памежнікі затрымалі 7 грамадзян Кубы
21.12.2016 21:36
—
Разное
|
![]() Фота: gpk.gov.by Беларускія памежнікі затрымалі 7 грамадзян Кубы. Мужчыны і жанчыны спрабавалі нелегальна патрапіць у Літву праз участак адказнасці Смаргонскай памежнай групы. Злавіць іх дапамагла сістэма інтэлектуальнага відэаназірання. Як паведамляе Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, здарэнне адбылося ўначы 21 снежня. Дзяжурны па памежнай заставе "Лоша" з дапамогай камер відэаназірання заўважыў, што ўздоўж чыгункі ў накірунку мяжы ідзе група невядомых асобаў. На месца была адпраўлена група памежнікаў, якія затрымалі парушальнікаў. Праўда, на месцы захапілі толькі двух, астатнія разбегліся і іх дапамог знайсці службовы сабака. Кубінцам ад 25 да 30 гадоў. Яны прызналіся, што спрабавалі патрапіць на тэрыторыю Еўрасаюза ў пошуках лепшых умоваў жыцця. Замежнікам пагражае штраф і дэпартацыя. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gpk.gov.by Беларускія памежнікі затрымалі 7 грамадзян Кубы. Мужчыны і жанчыны спрабавалі нелегальна патрапіць у Літву праз участак адказнасці Смаргонскай... |
|