Жыхарка Мядзельшчыны атрымала 5 гадоў пазбаўлення волі за суценёрства. 21.by

Жыхарка Мядзельшчыны атрымала 5 гадоў пазбаўлення волі за суценёрства

22.12.2016 21:10 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву.

21-гадовая жыхарка вёскі Княгінін Мядзельскага раёна атрымала 5 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці за суценёрства. Такое рашэнне вынес суд Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Прысуд яшчэ не набыў законную сілу, інфармуе БЕЛТА.

Дзяўчыну прызналі вінаватай "ва ўцягванні і выкарыстанні для заняцця прастытуцыяй заведама непаўналетняй". Раней яна не мела праблем з законам.

Адзначаецца, што пацярпелая, 17-гадовая навучэнка каледжу, жыве з маці. З-за цяжкага матэрыяльнага становішча сям'і ёй часам даводзілася пазычаць грошы ў знаёмай, той самай, якая была асуджана. Каб хутка вярнуць гэтыя грошы, апошняя ўцягнула дзяўчыну ў прастытуцыю. Яна размяшчала на сайтах знаёмстваў анкеты з фотаздымкамі навучэнкі, пазыцыянавала яе, як 19-гадовую дзяўчыну, якая аказвае сэксуальныя паслугі, а пасля атрымлівала грошы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. 21-гадовая жыхарка вёскі Княгінін Мядзельскага раёна атрымала 5 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці за суценёрства. Такое рашэнне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика