Кіроўца "Нісана" загінуў, калі ўрэзаўся ў паўпрычэп (фота)
26.12.2016 12:22
—
Разное
|
![]() Фота: mchs.gov.by Увечары 25 снежня ў Кіраўску на Магілёўшчыне адбылося трагічнае здарэнне, у якім загінуў чалавек. Як паведамляе , легкавы аўтамабіль "Нісан Альмера" 1997 года выпуску ўрэзаўся ў паўпрычэп, які стаяў на ўзбочыне дарогі. Пры ДТЗ у "Нісане" апынуліся заблакаванымі кіроўца і дзве пасажыркі. Каб дастаць заблакаваных, ратавальнікам давялося выкарыстаць гідраўлічны аварыйна-выратавальны інструмент. 34-гадовую і 39-гадовую пасажырку ўдалося дэблакаваць з разнастайнымі траўмамі. Іх шпіталізавалі ў Кіраўскую цэнтральную раённую лякарню. 27-гадовы кіроўца, якога дэблакавалі ратавальнікі, памёр ў прыёмным пакоі лякарні. Супрацоўнікі ДАІ Кіраўскага РАУС высвятляюць акалічнасці здарэння. Паведамляецца, што легкавы аўтамабіль і паўпрычэп пры ДТЗ атрымалі механічныя пашкоджанні. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by Увечары 25 снежня ў Кіраўску на Магілёўшчыне адбылося трагічнае здарэнне, у якім загінуў чалавек. Як паведамляе прэс-служба Магілёўскага абласнога... |
|