У амерыканскай Флорыдзе 5 чалавек загінулі ў выніку стральбы ў аэрапорце
07.01.2017 12:58
—
Разное
|
Фота: АР Пяць чалавек загінулі і восем атрымалі раненні ў выніку стральбы, якую 6 студзеня адкрылі ў аэрапорце горада Форт-Лодэрдэйл у амерыканскай Флорыдзе. Як перадае Пазней праваахоўнікі паведамілі, што зламыснік прыляцеў рэйсам з Канады. Пісталет быў у яго багажы. Малады чалавек атрымаў багаж, а затым зайшоў з ім у прыбіральню і дастаў зброю. Магчымае імя стралка — Эстэбан Сант’яга, пры ім знайшлі пасведчанне асобы вайскоўца, аднак невядома, ці сапраўды дакумент яму належыць. Матывы нападніка невядомыя — не выключаецца, што гэта псіхічна хворы чалавек. З-за гэтага інцыдэнту праца аэрапорта была прыпыненая на некалькі гадзінаў, цяпер яна аднаўляецца — пачаўся вылет і пасадка грузавых рэйсаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: АР Пяць чалавек загінулі і восем атрымалі раненні ў выніку стральбы, якую 6 студзеня адкрылі ў аэрапорце горада Форт-Лодэрдэйл у амерыканскай Флорыдзе. Як...
|
|