У Пухавіцкім раёне прарвало трубаправод — без цяпла засталіся тысячы людзей. 21.by

У Пухавіцкім раёне прарвало трубаправод — без цяпла засталіся тысячы людзей

07.01.2017 12:58 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота мае ілюстратыўны характар

Прарыў трубаправода ў пасёлку Праўдзінскі Пухавіцкага раёна пакінуў без цяпла і гарачай вады некалькі тысяч чалавек. Аварыя адбылася ў пятніцу, 6 студзеня, у другой палове дня. Разрыў трубы здарыўся на вуліцы Цэнтральнай — на трубаправодзе было завязана 45 жылых шматкватэрных дамоў, інтэрнат, сярэдняя школа, садок і лякарня.

Для рамонтных працаў прыцягнулі 11 работнікаў і тры адзінкі тэхнікі, паведамляе прэс-служба МНС. У 0.30 суботы замена пашкоджанага ўчастка трубы была завершаная і ў сістэму пачалі падаваць ваду.

Аднак па стане на 6.00 7 студзеня без цяпла і гарачай вады заставаліся 35 шматкватэрных дамоў, дзе жыве 1400 чалавек.

На месцы аварыі працавала камісія на надзвычайных сітуацыях, падрыхтаваныя месцы для часовага размяшчэння людзей, аўтатранспарт для дастаўкі, забеспячэнне харчаваннем.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота мае ілюстратыўны характар Прарыў трубаправода ў пасёлку Праўдзінскі Пухавіцкага раёна пакінуў без цяпла і гарачай вады некалькі тысяч чалавек. Аварыя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика