У Камянецкім раёне на пажары загінула сямейная пара пенсіянераў. 21.by

У Камянецкім раёне на пажары загінула сямейная пара пенсіянераў

08.01.2017 17:04 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: МНС

Сямейная пара пенсіянераў загінула на пажары ў Камянецкім раёне. Гэта здарылася ўвечары 7 студзеня — загарэлася кватэра ў трохпавярховым доме калідорнага тыпу ў вёсцы Каменюкі. Гаспадыню кватэры на першым паверсе, жанчыну 1940 года нараджэння пажарныя знайшлі яшчэ жывой. Яе муж 1941 года знаходзіўся ў ахопленым агнём пакоі і быў ужо мёртвы. Пазней пацярпелую пенсіянерку павезлі ў лякарню, аднак жанчына сканала па дарозе ў медустанову.

У суседняй кватэры знаходзілася яшчэ адна жанчына сталага веку разам з двума малалетнімі ўнукамі — хлопчыкамі 2011 і 2016 года нараджэння. Дзяцей пры дапамозе суседзяй эвакуявалі праз акно, бабулю вывелі з задымленай кватэры ў спецыяльнай масцы.

З дому эвакуявалі 42 чалавекі, з іх 4 дзяцей. Ніхто з суседзяў не пацярпеў. Прычына пажару высвятляецца, перадае прэс-служба Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС Сямейная пара пенсіянераў загінула на пажары ў Камянецкім раёне. Гэта здарылася ўвечары 7 студзеня — загарэлася кватэра ў трохпавярховым доме...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика